Прыпяцкі запаведнік

Пераказы і дыктанты

  Беларускае Палессе – моцна забалочаная нізіна, частка вялікага прыроднага рэгіёна. Палессе называюць лёгкімі Еўропы. Якуб Колас пісаў: «Цяжка адарваць вока, калі неабсяжныя прасторы Палесся, залітыя промнямі веснавога сонца, аблытаныя бэзавай дымкай, поўныя зачаравання, паўстаюць перад вашым поглядам». Але гэта было напісана паўстагоддзя назад. Памылкі ў правядзенні меліярацыі прывялі да змен. На значнай частцы Палесся панізіўся ўзровень падземных вод, зніклі многія малыя рачулкі, звычайнымі сталі тарфяныя буры, адбыліся змены ў раслінным і жывёльным свеце.
 У тысяча дзевяцьсот шэсцьдзясят дзявятым годзе для захавання ўнікальных краявідаў Беларускага Палесся і вывучэння змен у прыродным комплексе ў сувязі з меліярацыяй быў заснаваны Прыпяцкі запаведнік. Ён размешчаны на захадзе Гомельскай вобласці ў міжрэччы Прыпяці, Убарці, Сцвігі і займае плошчу ў шэсцьдзясят тры тысячы гектараў.
 На тэрыторыі запаведніка ёсць балоты, лугі, сасновыя і драбналістыя лясы. Тут водзяцца лось, казуля, лясная куніца, рысь і іншыя жывёлы.
(139 слоў)

Паводле С. Адзінцова, С. Сідора.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений