Прызначэнне чалавека

Пераказы і дыктанты

  Што такое наша Зямля? Даўным-даўно, яшчэ з часоў Каперніка, вядома, што гэта – звычайны шар, які круціцца па арбіце вакол Сонца. Вядома, што шар гэты – маленькая пясчынка сярод іншых гіганцкіх планет.
 А што такое мы, людзі, на гэтай пясчынцы? Што такое чалавечае жыццё ў параўнанні з вечнасцю Сусвету? Кароткае, як успышка маланкі, імгненне.
 Калі думаеш пра гэта, якімі дробнымі і нікчэмнымі становяцца адразу ўсе нашы штодзённыя перажыванні і непрыемнасці, усе нашы крыўды і сваркі.
 Мы прыходзім у гэты свет, каб радавацца цудоўнаму і самім ствараць цудоўнае, быць шчаслівымі і клапаціцца пра шчасце іншых. Вось адзінае высокае і несумненнае прызначэнне чалавека.
 Чаму ж мы так часта і так лёгка забываемся пра гэта? Нашто псуём адзін аднаму нервы, атручваем жыццё рознай грубасцю, несправядлівасцю? Няўжо нельга жыць чыста, высока, светла?
(128 слоў)

Паводле З. Прыгодзіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений