Пятрусь Макаль — Перад дажджом…

Пятрусь Макаль

Перад дажджом
Зноўку і зноўку
Праводзіў пярун
Артпадрыхтоўку –
Ля самых вокнаў,
Ля самых дзвярэй
Бабахаў з усіх сваіх батарэй.
У перапудзе пусцее вуліца,
Прахожыя тлумна ў пад’езды туляцца,
Запоўненыя будзённымі думкамі, –
У абдымку
З партфелямі,
Папкамі,
Сумкамі.
Ад халадку,
Што задыхаў няроўна,
Затрапятала ў прысадах
Ліства,
I ўсё навокал замерла раптоўна
Ў чаканні напятым,
Як цеціва.
– Тук! –
I нясцерпную ціш узрывае
Першая кропелька дажджавая.
Хвіля яшчэ – і ў наступ вялікі
Пайшла пераможна пяхота вады,
Затахкалі срэбныя чаравікі,
Свет затрымцеў ад пругкай хады.
Па бруку,
Па сценах,
Па даху,
Па цокалі
Тупалі,
Стукалі,
Грукалі,
Цокалі.
Пад каўняром натапыраным дзесьці
Горад стуліўся –
I толькі дзеці
Скакалі адны на зялёным улонні,
Працягвалі цёплым дажджынкам далоні,
З яснай усмешкай
На тварах асмужаных
Босыя бегалі бойка па лужынах,
Сябе адчуваючы на кані:
– Дожджык, дожджык, даганіі
 

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений