Рака Няміга

Пераказы і дыктанты

  На свеце шмат розных рэк, але ёсць адна незвычайная рака. Яна цячэ пад зямлёй. Гэта Няміга.
 Хто з мінчан не ведае, дзе знаходзіцца стары горад. Калі спытаеце, то вам адкажуць: «Там, на Нямізе». Дзе калісьці ўзвышаліся валы старажытнага горада, дзе пераклікаліся званы цэркваў, касцёлаў, сёння вуліца Няміга. Гэта адна з самых старых вуліц Мінска. Уздоўж Нямігі жылі гандляры, рамеснікі, па ёй да брамы сярэдневяковага замчышча праязджалі князі, замежныя госці.
 Цяжка ўявіць, што калісьці Мінск быў падобны да знакамітай Венецыі – горада на вадзе. Толькі замест каналаў праз яго працякала рака. Каля самага вусця Няміга падзялялася на два рукавы, абдымала старадаўні дзядзінец горада, рабіла яго недаступным для ворага. Гэта была адзіная ў Беларусі рака-вуліца. У межах горада цераз Нямігу былі пракладзены шматлікія масткі, а ў некаторых месцах ляжалі драўляныя насцілы. Па іх людзі хадзілі і ездзілі, а пад насціламі мог праплысці човен.
(142 словы)

Паводле С. Тарасава.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 3.67 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений