Ранняя восень

Пераказы і дыктанты

  Ад сялібы Стэфана Пашкевіча да Васілішкаўскага гасцінца кіравала нешырокая дарога, зрэзаная ўздоўж коламі важкіх вазоў, скапычаная і збітая ўвосень калючымі дажджамі, уся чорная і гразкая. Яна, гэтая дарога, заўсёды здавалася Алаізе жывою.
 Зрэдку праз хмару цвіком прабіваўся серабрысты прамень, і ўсё навокал адразу ж весялела і шырэла, як бы абяцаючы людзям хуткую пагоду.
 Нішто так не прыгнятае і не прыгінае чалавека да зямлі, як вось такі шэры вераснёўскі холад з калючым дажджом, гэтая нудотная песня палявога беспрытульнага ветру, які нават не можа парухаць хмары. I яны разлягаюцца па небе, распатланыя і брудныя. Важка апускаюцца ўсё ніжэй, ледзь не чапляючыся за высокі гонтавы дах новай хаты Пашкевічаў на ўскраіне Старога Двара.
 Стэфан Пашкевіч любіў раннюю восень. На гэты раз нечакана ярка і святочна запунсавела гронкамі яго любімая рабінавая алейка, якая падступала амаль да самага кветніка, акуратна пасаджанага перад хатаю. Шалясцела рукавамі-галінамі, паціўквала дробным свіргатлівым птаствам.
(146 слоў)

Паводле В. Коўтун.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений