След даўніны

Пераказы і дыктанты

  Дождж перастаў яшчэ ўночы. Палеткі то велічна падымаюцца ўзгоркамі, засланяючы адзін аднаго, то ападаюць пакатамі, па якіх, пенячыся і размываючы гліну, бяжыць вада.
 Аднойчы пасля навальніцы, калі вада змыла з сабой зямлю, на дне рва былі знойдзены два калодзежы. Нават самыя глыбокія дзяды не памятаюць там ніякага паселішча. Яны ўспамінаюць, што там быў глухі лес, шумелі векавечныя дубы і між іх вілася невялічкая сцежка. Я гляджу цяпер на гэты роў і ў шуме вады чую далёкую старажытнасць.
 Я іду лёгкі, акрылены. Я не магу наглядзецца на гэтую шыр. Я гляджу ўдалячынь і шукаю Выспу – легендарную краіну майго дзяцінства. Гэта быў куток цёмнага лесу, абкружанага балотам. Недаступны і далёкі, ён быў абвеяны ў нашым уяўленні ружовымі казкамі, лёгкімі і дзівоснымі, як міраж.
 На Выспе мы адчувалі сябе асілкамі, кожны з нас рабіўся дарослым і самастойным.
 Замест Выспы я бачу роўнае поле. Няма майго легендарнага лесу, ператворанага ў казачную краіну нашай неспакойнай дзіцячай фантазіяй. Я гляджу і дзіўлюся. Нібы прайшлі не гады, а цэлая вечнасць.
(165 слоў)

Паводле Я. Скрыгана.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 1 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений