Я хацела падлічыць,
Колькі кіпцікаў у кошкі.
Мурка рвецца і мурчыць,
Пад сябе хавае ножкі.
Раз, два, тры, чатыры, пяць
Пяты кіпцік не відаць.
Нельга Мурку утрымаць,
Я кладу яе на спінку.
Пяты кіпцік не відаць…
Круціць лапкай безупынку.
Раптам чую моцны боль,
Нібы ў рану сыплюць соль.
Я бягу пад умывальнік
Мыць руку і кроў суняць,
Мама выбегла са спальні,
Пачынае дакараць.
Пяць драпіначак відаць…
Раз, два, тры, чатыры, пяць
1957