Як пачулі журавы
Шум асенні баравы,
Паляцелі на імшары,
Пазбіраліся па пары,
Сталі дружна ў карагод,
Цешаць танцамі народ.
– Гэй, цыбатыя танцоры,
Вам ляцець у вырай скора!
Не таміце лёгкіх ног,
Не тапчыце мох, быльнёг.
Не тапчыце, журавы,
На балоце журавін.
1959