Сведка часу

Пераказы і дыктанты

  Нізкі паклон табе, Заходняя Дзвіна!
 З далёкіх узгор’яў, ад пачатку магутнай Волгі і імклівага Дняпра, нясеш ты, іх родная сястра, свае воды да сівагрывай Балтыкі. Крыштальныя крыніцы і быстрацечныя рэчкі поўняць тваю неўгамонную сілу. Няспынна імкнеш ты ў таямнічую далячынь. І плюскочуць хвалі, і б’юць крыніцы. І абліччы прыбярэжных гарадоў і вёсак адбіваюцца ў тваёй плыні. Гамоняць лясы на крутых берагах, а па адхонных схілах гуллівымі чародкамі збягаюць бярозкі.
 Не злічыць стагоддзяў, што прашугалі над табой, зніклі ў сівізне мішуўшчыны. Сведкам якіх толькі падзей не была ты! Колькі крыві і слёз людскіх, радасці і гаркоты жыцця прынялі твае воды! А ты, сведка нязмернага часу, плывеш і плывеш, убіраючы ў сябе і добрае, і благое. І гоман тваіх хваль падобны да спрадвечнай, бясконцай песні.
(124 словы)

Паводле Т. Хадкевіча.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений