Цана слова

Пераказы і дыктанты

  Правілы маўлення складаліся ў народзе стагоддзямі. Яны былі сціслыя памерам, мелі форму прыказкі, прымаўкі, загадкі, фразеалагізма. У іх адбіўся калектыўны моўны вопыт нашых продкаў. Гэтых правілаў, парад пільнаваліся людзі і ў штодзённых зносінах, і пры расказванні казак і апавяданняў.
 Народ уважліва выпрацоўваў правілы карыстання словам. Шмат якія прыказкі і прымаўкі вучаць паводзінам у гутарцы. Народная мудрасць падказвае, як слухаць суразмоўніка і рэагаваць на яго словы, чаму трэба быць стрыманым у час размовы, як трэба ўлічваць абставіны маўлення. Перш чым нешта сказаць, трэба падумаць, узважыць кожнае слова. Настойліва гучыць папярэджанне: «Выказанага слова да губы не вернеш».
 Каб належным чынам весці гутарку, трэба ўмець слухаць таго, з кім гаворыш. Гутарка з людзьмі – крыніца звестак, ведаў, уменняў. Сапраўдная цана слова і чалавека, які яго прамаўляе, вымяраецца тымі справамі, што ідуць за словам.
(131 слова)

Паводле А. Каўруса.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 3.67 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений