Навала мінула, навала далёка,
у сонца праменні ўвесь грукат загінуў.
Вяршаліна дуба схілілася толькі,
са жвірам цалуецца, то – успаміны…
Як белыя косці, наўсцяж астрыжонкі
ў карунках зялёных – туга ў футарале.
I страціцца ўся зеляніна, пажоўкне,
галосяць бязгучныя соку крышталі.
А ліпы красуюць і з верасу водар,
расою крышталіць кілім аксамітны.
Дубы маладыя з бярозамі воддаль
вясноваю смагай суздром апавіты…
1925
Крыніца: Душа мая тужлівая… : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).