Уладзімір Дубоўка — Ніколі праўда не ўмірае

Уладзімір Дубоўка

Жыццё закон нязломны мае:
ніколі праўда не ўмірае.

Адно хоць зернетка малое
ды застанецца пра былое.

Ні на пяску, ні на каменні
ушчэнт не выпетрэе зерне:

узыдзе, ўсходы будуць з плёнам,
з адзінак вырастуць мільёны…

1929

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений