Васіль Быкаў — Сцюжа

Васіль Быкаў

  "Сцюжа" (1993) — аповесць, працу над якой Васіль Быкаў распачаў яшчэ ў 1969 годзе, а канчаткова давёў рукапіс толькі ў 1991 годзе. У палітычных, ідэалагічных умовах канца 60-х — 70-х гадоў падобны твор надрукаваць было проста немагчыма. Бо "Сцюжа" закранае тыя старонкі даваеннай гісторыі, праўда пра якія доўгія гады замоўчвалася. У аповесці перакрыжоўваецца ваенны час і рэчаіснасць 30-х гадоў, ствараючы атмасферу вялікага драматызму і трагізму.

  Ягор Азевіч, які з’яўляецца цэнтральным вобразам твора, нарадзіўся ў сялянскай сям’і, у даваенныя гады стаў камсамольскім актывістам. Ва ўмовах разгарання так званай "класавай барацьбы", сталінскай палітыкі вынішчэння народа, рассяляньвання вёскі, у атмасферы даносаў і прымусу ён не застаўся чыстым, незаплямленым, наадварот, — ён далучыўся да ганебнага руйнавання, ваяўнічага зла. Ягор, па-д’ябальску спакушаны Палінай Пташкінай, падпісаў ілжывы данос на свайго начальніка, старшыню РВК Зарубу — данос-абвінавачванне, у якім сцвярджалася, што ім "велись откровенные разговоры с осуждением политики партии и правительства и восхвалением некоторых вредителей и нацдемов…". Апусціўся Ягор Азевіч да самага жахлівага: выконваючы план збожжанарыхтовак, ён у роднай Ліпаўцы і навакольных вёсках разам са сваімі хаўруснікамі сее страх, разбівае сялянскія жорны ("каб не малолі збожжа, здавалі дзяржаве"), урэшце становіцца разбуральнікам бацькоўскага гнязда. Невядома, чым бы закончыўся паўсюдны "д’ябальскі баль", калі б не пачалася вайна, жорсткая і бязлітасная. Яна змусіла Азевіча па-іншаму зірнуць на сутнасць падзей і часу: "Вінаватая вайна і людская жорсткасць, нянавісць і непрымірымасць, што раздзірала людскія душы. Стралялі, нішчылі, білі — не дужа разбіраючыся, не надта мяркуючы-судзячы — абы больш крыві — і сваёй і варожай. Але ці гэта пачалося толькі з вайной, ці і да вайны было не тое ж самае… Свае з сваімі пачалі ваяваць даўно і рабілі гэта з немалым поспехам". Сімволіка-абагульнены сэнс у творы мае сон Азевіча пра роў, што падзяляе поле, крывавыя ручаі, якія сцякаюць у глыбокую сажалку.

  Пісьменнік узрушана даводзіць, што трагедыйны, зломны лес, кровапраліццё сталі цяжкім і жорсткім прысудам нашаму народу ў гады сталінскай сцюжы і гітлераўскай навалы.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений