Вярнуўся Косцік са школы злосным.
– Ты чаму такі? – спытала маці.
– Мне двойку паставілі. За ката.
– За якога ката?
– Вось, – раскрыў Косцік сшытак. – Хіба я дрэнна яго намаляваў?
Кот быў прыгожы. Хвост – трубой, вусы белыя, шэрсць, як у тыгра, паласатая.
– Добры кот, – сказала маці.
– А настаўніцы не спадабаўся. Двойку паставіла.
– Ты, магчыма, сваволіў на ўроку выяўленчага мастацтва?
– Не, – адказаў Косцік. – У нас сёння не было малявання. Я намаляваў яго на ўроку матэматыкі.