Васіль Хомчанка — Янкава рукавічка

Васіль Хомчанка

Звярніце ўвагу! Поўны змест.

  Выйшла бабуля ў сад, села на ўслончык і пачала вязаць унуку Янку рукавічку.
 Раніца была цёплая, ласкавая, грэла сонейка, пад страхой пішчалі вераб’і, а ў траве бегаў коцік.
 Апоўдні рукавічка была амаль гатовая.
 Вязала бабуля, вязала, ды, седзячы, і заснула.
 Коцік убачыў клубок у траве, скокнуў да яго, торкнуў лапкай раз-другі, клубок і закаціўся ў кусты.
 А там ляжаў Янка.
 – Псік! – прагнаў ён коціка. Потым падняў клубок і пачаў намотваць на яго нітку. Матаў, матаў, а нітцы няма канца.
 Бабуля прачнулася і пляснула ў далоні:
 – Бацюхны мае! А дзе ж рукавічка?!
 А ад рукавічкі адзін пальчык застаўся. Усю рукавічку Янка зноў на клубок пераматаў.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений