Васіль Жуковіч — Адляцелі жураўлі

Васіль Жуковіч

Над балотам, над лугам, над полем,
над прасторам радзімай зямлі,
дзе пад воблакі мкнуцца таполі,
вострым клінам плылі жураўлі.

I пачуліся ў песні кароткай
шкадаванне і смутак такі,
быццам жоравы
з небам продкаў
расставаліся на вякі.

I калі непрыкметна расталі
ў вышыні, над смугою палёў,
мне таполі нагадваць сталі
пер’е шэрае жураўлёў…

Ці прытуліцца вецер да весніц,
ці вяршаліны дрэў гайдане –
чую зноў развітальную песню,
адгукаецца смутак ва мне.

Сказать спасибо
( 4 оценки, среднее 3.5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений