Васіль Жуковіч — Дзіўны горад

Васіль Жуковіч

Горад бачыў я цудоўны
у далёкай старане,
горад быў ласункаў поўны,
ён запамятаўся мне.

З цукру там былі дарогі,
ледзянцовыя масты,
шакаладныя стаялі
кветкі, дрэвы і кусты.

Білі там фантаны фанты
і ракою поўнай цёк
ну такі ўжо свежы, смачны
ды з мядовым пахам сок!

I марожанага горы
там ляжалі, быццам снег…
Бачыў я салодкі горад
у сваім салодкім сне.

Сказать спасибо
( 4 оценки, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений