Васіль Жуковіч — Не ўмею, паспею…

Васіль Жуковіч

– Сярожа, прыбяры свой ложак.
– А я не ўмею.
– Сыночак, вучы ўрокі.
– Яшчэ паспею.
– Сяргейка, пачысці боты.
– Ай, шмат работы.
– Сяргей, ідзі паглядзі кіно.
– О, я гатовы даўно!
I на марожанае – заадно…

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 4 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений