Васіль Жуковіч — Птушыная мова

Васіль Жуковіч

Галубок буркуе,
зязюля кукуе,
сарока стракоча,
а бацян клякоча.

Усе птушкі мову маюць,
мовай роднай размаўляюць,
мілагучнаю, сваёй, –
гэтак, як і мы з табой.

Ценькае сінічка:
«Дзе мая сястрычка?»
Цёхкае салоўка:
«Дзе мая сяброўка?»

Ластаўка шчабеча:
«Дзе мая малеча?»
Кукуе зязюлька:
«Дзе мая матулька?»

Усе птушкі мову маюць,
мовай роднай размаўляюць,
мілагучнаю, сваёй, –
гэтак, як і мы з табой.

Сказать спасибо
( 3 оценки, среднее 3.67 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений