Васіль Жуковіч — З гары

Васіль Жуковіч

Як садзіўся ехаць Санька
ля натоўпу дзетвары,
неяк выслізнулі санкі
і памчаліся з гары.

Доўга чуўся дружны смех,
што не ехаў Санька – бег.

Потым выйшла так, што Санька
сам паехаў па лядку.
На гары ляжалі санкі,
спачывалі на баку.

Зноў усім была пацеха,
што на футры Санька з’ехаў.
Ды знайшоўся камандзір –
добры сябра Федзя, –
узяў малога «на буксір»
і сказаў:
– Паедзем!

Шпарка ехалі сябры
з наравістае гары.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений