Волат паэтычнага свету

Пераказы і дыктанты

  У яркім і прыгожым сузор’і рэгіёнаў, якія ганарацца сваімі вядомымі паэтамі і празаікамі, адметнае месца займае Мядзельшчына. Менавіта дзякуючы Максіму Танку, які быў і застаецца велічнай зоркай у беларускай літаратуры. Удзячны сын азёрнага краю са сваіх першых вершаў, са свайго першага зборнічка «На этапах» абараняў бедны люд ад панскага прыгнёту.
 Затым была Вялікая Айчынная вайна, уступленне ў народнае апалчэнне, супрацоўніцтва ў франтавой газеце «За Савецкую Беларусь», якую рэдагаваў Міхась Лынькоў. Пасля вайны Максім Танк стваральную творчую дзейнасць цесна спалучыў з грамадскай. Яго шматлікія зборнікі вершаў і паэм атрымалі ўсеагульнае прызнанне. Па ўспамінах многіх людзей, якую б пасаду Максім Танк ні займаў, ён заўсёды заставаўся даступным для людзей, простым і шчырым, гатовым падтрымаць чалавека, прыйсці на дапамогу.
 Чым больш мы будзем чытаць творы Максіма Танка, тым больш мы станем усведамляць, які ў нас велічны зямляк – волат паэтычнага свету.
(140 слоў)

Паводле П. Жука.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений