Янка Брыль

Пераказы і дыктанты

  Гаварыць пра Янку Брыля і лёгка, і няпроста. Гэта быў вялікі сэрцам, надзвычай чулы, уважлівы і клапатлівы чалавек, які прыкметна вылучаўся ў літаратурным асяроддзі.
 Янка Брыль гадаваўся і рос у малапісьменным вясковым асяродку. Чыстая, уразлівая душа малога летуценніка вельмі чуйна адклікалася на навакольны свет і на прыгажосць родных прынёманскіх краявідаў.
 Янка Брыль змалку ведаў, якім быць ён не хоча. А каб стаць такім, якім хоча, удумлівы юнак цвёрда акрэсліў сабе праграму паводзінаў у соцыуме: не піць, не паліць, не брыдкасловіць, паважаць людзей і не знацца са злыднямі, як мага трымацца праўды, сумлення і чалавечнасці. I ніколі не парушыў таго свайго рамантычнага юначага зароку. Таму і патрапіў пісьменнік так годна пражыць доўгае, нялёгкае, няпростае жыццё. Таму і застаецца ён у нашай памяці ўзорам светлага, сціплага, нястомнага працаўніка, нязменнай людской павагі і пашаны.
(133 словы)

Паводле Н. Мацяш.

Сказать спасибо
( 5 оценок, среднее 3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений