Янка Купала — Адцвітанне

Янка Купала

Не шасцяць каласы.
Звон не валіцца з касы.
Не кладуцца ў стог пласты,
Толькі сыплюцца лісты
На яловыя кусты,
На сухія верасы.

Не іскрыцца небазор,
Не цвіце трава-чабор.
Не цыгліць птушыны стан,
Толькі поўзае туман,
Вецер б’е ў нямы курган, –
Шапаціць імглісты бор.

Змога вольная снуе,
Вочы ўставіўшы свае,
То галубне, то пужне.
Сэрца б’ецца у паўсне.
Думка сэрцу аб вясне
Здрадны голас падае.

1909

 

Крыніца: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. – Мн., Маст. літ., 1996. – 342 с.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений