Хто ты гэткі?
– Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
– Долі лепшай.
Якой долі?
– Хлеба, солі.
А што болей?
– Зямлі, волі.
Дзе радзіўся?
– Ў сваёй вёсцы.
Дзе хрысьціўся?
– Пры дарожцы.
Чым асьвенчан?
– Кроўю, потам.
Чым быць хочаш?
– Ня быць скотам…