Палі пасмяглі.
Навакол звінела
Паветра перасушана.
Густы
Быў поўдзень.
I дзе птушка села –
Кусціўся пыл.
Што жухлыя лісты,
Шуршэла лета.
Спёка, як трывога,
Вісела над жытамі.
I ратай
Глядзеў, задумлівы, на ніву.
А дарога
Стамлёна бралася
на самы небакрай –
Далей,
Далей,
Далей –
У цень Зямлі…
Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.