Янка Сіпакоў — Як радасна, мой дружа, разумець…

Янка Сіпакоў

Як радасна, мой дружа, разумець,
Што наш народ не пагражаў нікому.
Не нападаў, не гнаў нікога з дому
I ў дом чужы не нёс ніколі смерць.

Ён ціха жыў і трудна працаваў,
Араў зямлю, навіў рупліва хаты,
Хоць сам ён жыў спрадвеку небагата,
Ды ўсім, хто прагнуў хлеба, хлеб даваў.

Зямля і воля мараю былі.
I на вайне ён спавядаўся полю.
Як птушку, грэў заўжды пад сэрцам волю,
Каб зноў араць і сеяць на зямлі.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений