Сонейка зірнула
Ў мёрзлае акно,
Іскрамі заззяла
Дзіўна так яно.
Раненька прачнуўся
Хлопчык Васілёк
I ў акно убачыў
Светленькі дзянёк.
Жыва ён памыўся,
Паўтарыў урок,
Скоранька паснедаў
З таткам Васілёк.
Сёння дзень вясёлы,
Ззяе яснатой:
Добра бегчы ў школу
Дзеткам грамадой.
За акном, як срэбра,
Скрозь бялеўся снег.
Хлопчык хутка ў школу
З сябрамі пабег.
1922