У калгасе нашым Янка –
Слаўны баяніст,
Камсамолец працавіты, –
Добры трактарыст.
Сёння ў клубе вечарынка
Ўжо шуміць даўно.
Пазірае ў клуб лагодна
Месяц праз акно.
Во дзяўчаты заспявалі,
Янка ўміг да іх.
Ён усіх баянам цешыць –
Маладых, старых.
Заспяваў Янук пра Нёман, –
Клуб увесь прыціх.
Спеў прывабны, спеў натхнёны
Захапляе ўсіх.
А як рушыў Янка ў танцы –
Задрыжэў наш клуб,
Бура воплескаў навокал:
Янка ўсім нам люб.
У калгасе нашым Янка –
Слаўны баяніст,
Камсамолец працавіты, –
Добры трактарыст.
Крыніца: Журба Я. Вершы. Мн., "Нар. асвета", 1970. – 144 с.