Зажурыўся лес шумлівы,
Дрэвы жаласна шумяць.
На галінках, на сучочках
Зоркі-кропелькі вісяць.
Не шчабечуць ужо болей
Птушкі звонкія ў палях,
I не лётаюць вясёла
Матылёчкі на лугах.
Няма кветачак у полі,
Не красуе васілёк,
I не ззяе пазалотай
Поле жытняе здалёк…
Не журыцеся вы, дзеткі,
Зноў к нам вернецца вясна,
Зноў цяпло, святло і кветкі
Прынясе з сабой яна.
1923