(Акраверш)
Наша мова – бярозавік весні,
Аксаміт жаўруковае песні,
Шум гаёў, пушчы грознае голас,
Акавітай успоены колас,
Матак нашых пяшчоты адвеку,
Отмуць-вір у вазёрах і рэках,
Васілёк сінявокі у збожжы,
Агняцвет нашай сілы, дар Божы
16 лютага 1981 г