Язэп Пушча — Яшчэ ў юнацкія гады

Язэп Пушча

Даўно, яшчэ ў юнацкія гады,
Прызнаўся я табе ў сваім каханні.
Было не раз з табой маё спатканне,
Калі ўзыходзіў месяц малады.

Цераз плячо з сярпом зубчатым тым
Ішла ты з песняй зорнаю мяжою.
Ты роднай мне была, а не чужою,
Звінела шчасце ў слове залатым.

Блакітны васілёк чало і стан
Абвіў. Спявала ты з такім запалам,
Што плакаў росамі сівы туман.

I песня тая ў сэрца мне запала,
Пранёс яе дарогамі жыцця
I ўзняў высока з ёй чырвоны сцяг.

1956 г.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений