Жыццё Ефрасінні Полацкай

Пераказы і дыктанты

  У канцы дванаццатага – пачатку трынаццатага стагоддзя было напісана на царкоўнаславянскай мове «Жыццё Ефрасінні Полацкай». Галоўная гераіня паказана асветніцай, якая з маладых гадоў выявіла любоў да ведаў, бачыла сваё прызванне ў тым, каб служыць умацаванню хрысціянства ў Полацкай зямлі.
 Ефрасіння Полацкая была ўнучкай князя Усяслава Чарадзея. Яшчэ зусім юнай пакінула свецкае жыццё і пайшла ў манастыр. Яна сама перапісвала кнігі, клапацілася пра будаўніцтва ў Полацку новых храмаў і манастыроў. Паступова, але ўпэўнена яна здзяйсняла свае планы і задумы. Падзвіжніцкая дзейнасць Ефрасінні спрыяла развіццю асветы, культуры і мастацтва ў Полацкай зямлі. З імем асветніцы звязана будаўніцтва дзвюх цэркваў у Полацку, заснаванне манастыра, стварэнне выдатнага помніка прыкладнога мастацтва Старажытнай Русі – славутага крыжа Лазара Богшы.
 Пад канец жыцця асветніца падарожнічала ў Святую зямлю, памерла ў Іерусаліме.
 У жыцці Ефрасінні адчуваецца ўнутраная напружанасць, высокая духоўная апантанасць падзвіжніка, які глыбока верыць у сваю высокую місію на зямлі.
(144 словы)

Паводле В. Чамярыцкага.

Сказать спасибо
( 10 оценок, среднее 4.3 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений