У завеі — зямля, у завеі — дрэвы, людзі, якія жылі і якія яшчэ не жылі, у завеі,
і я таксама ў завеі…
Дзе яно, мінулае?!.
Дзе яна, будучыня?!.
Дзе яно, сёння?!.
Болей няма на каго наракаць,
болей няма каму дзякаваць — за ўсё што давалася і адымалася, радавала засмучала,
і болей няма каму ведаць, які я добры альбо благі, брыдкі альбо пры гожы, стары альбо
малады…
Адступіў ад мяне белы свет, абступіла мяне белае беспрасвецце.