Ён вярнуўся здалёк,
бусел белакрылы,
у свой родны куток,
у куточак мілы –
да гнязда, дзе ён рос
на страсе хаціны.
Каля белых бяроз,
на зямлі белых рос
буслава айчына.
А забыць айчыну
проста немагчыма.
Ён вярнуўся здалёк,
бусел белакрылы,
у свой родны куток,
у куточак мілы –
да гнязда, дзе ён рос
на страсе хаціны.
Каля белых бяроз,
на зямлі белых рос
буслава айчына.
А забыць айчыну
проста немагчыма.