У любую пару года,
у пагоду, непагоду
слухай родную прыроду –
ты пачуеш галасы
таямнічае красы.
З лесам, з нівай залатою
размаўляе ветравей,
сонца-сонейка – з зямлёю,
з цішынёю – салавей,
з небам – рэкі і азёры,
хваля – з ніцаю вярбой…
Як і што яны гавораць,
слухай, сябра любы мой.