Генадзь Бураўкін — Настаўнікі не паміраюць…

Генадзь Бураўкін

Памяці Пімена Панчанкі

Настаўнікі не паміраюць,
А аддаляюцца ад нас
I зверху строга назіраюць,
Як мы вядзём свой рэй і час.

Яны не могуць нам нічога
Ні адмяніць, ні загадаць,
А толькі смутнаю трывогай
Свой ціхі голас нам падаць.

У небе роспачнасці
Поўняй
Іх думка ясная плыве.
Яны жывуць,
Пакуль мы помнім
I вопыт іх, і запавет.

Мы не адразу зразумеем,
Як цяжка ўзняць было б крыло
I ўзвіцца ўверх назло завеям,
Каб іх на свеце не было.

Яны з далёкасці сусветнай
Душою светлай кожны міг
За намі сочаць непрыкметна,
Аж покуль прыйдзем мы да іх…

1995

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений