Мікола Чарняўскі — Павучковыя арэлі

Мікола Чарняўскі

Звярніце ўвагу! Поўны змест.

  Стаялі апошнія сонечныя дзянькі. Каб пагушкацца ўволю, павесіў павучок арэлі. За іх зачапіўся сухі лісток. Вецер гайдаў яго, калыхаў, як нейкую пярынку.
  Захацелася мушцы на павучковых арэлях пагушкацца – села на лісток. Гушкалася, гушкалася – і заснула. Спалохаўся павучок: «Што з ёю? Можа, кепска мушцы стала?» Пабег, ускараскаўся па тонкай павуцінцы да таткі, старога павука, які непадалёк плёў сетку: можа, каму яшчэ на гамак спатрэбіцца?
  Выслухаў ён павучка дый кажа:
  – Дурненькі ты! Яна проста заснула. Блізка халады, зіма. А мухі перад зімою засынаюць. Толькі мушка з халадамі замерзнуць можа. Дык перанясём яе з арэлямі ды лістком туды, дзе цяплей. Вунь у тое дупло, дзе вавёрачка зімаваць сабралася. Думаю, яны паладзяць, і мушцы ў яе дупле месцейка знойдзецца.
  Узрадаваўся павучок, кінуўся здымаць арэлі. Шкада, што не пагушкаўся колькі хацеў. Але ж і санлівай мушкі шкада. Загіне – хто ж тады будзе зумкаць яму вясною, калі ён возьмецца ткаць свае першыя павуцінкі?

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 4.5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений