Вокны завешу марозам.
Вечар цішком падкуплю.
Будзе ён, страціўшы розум,
Тыдзень маўкліва зямлю
Лёгка кружыць у абдымках.
3 неба дастану завей.
Цяжка яны будуць дыхаць
На ланцугу ля дзвярэй.
Выйдзеш у золкія сенцы
На цемнату паглядзець.
Потым дасі сваё сэрца
Сэрцам сагрэць.