Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць
Віць і далей – любоўю, справай дзейнай
Ды словам, што ад справы неаддзелена.
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,
Высакародным, дружным намаганнем,
Што потым зоркай у вяках гарыць.
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Найлепшы самы, самы натуральны
Пачатак гэты вось жыццестваральны.
Інакш – якая ад жыцця карысць?
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, —
Тварыць!
Адказы на пытанні:
1. Аўтар сцвярджае, што чалавек нараджаецца на зямлі для таго, каб не разбураць і знішчаць, а ствараць. Няважна ў якой сферы дзейнасці, мы павінны займацца стварэннем добрых спраў, карысных, нязлосных, сеяць дабрыню, вернасць, любоў. На жаль многія людзі аддаюць перавагу разбурэнню, знішчэнню і нават забойству. Гэта зараз вельмі адчуваецца ва ўсім свеце.
2. Ніць жыцця чалавека ўяўляецца паэту светла-залатой, бо кожны з нас нараджаецца ў свеце для шчасця і радасці. Светла-залаты колер можа сімвалізаваць сонечны свет.
3. Жыццестваральны пачатак – карысць нашага жыцця. Мы павінны пражыць сваё жыццё, каб пакінуць у ім след, а не знікнуць у небыццё. Мы павінны рабіць важныя жыццёвыя рэчы, а не патанаць у бытавых праблемах, не бачачы каштоўнасць кожнага пражытага дня.
4. Шматлікі паўтор слова " Тварыць!" дапамагае аўтару яшчэ раз і яшчэ засяроджваць увагу на паднятай праблеме, прымусіць задумацца кожнага над тым, ці здольны ён штодня "тварыць", ствараць нешта значнае, істотнае, сапраўднае.
5. Прайсці раз вернасць не так лёгка, як здаецца з пачатку. Аўтар мае на ўвазе вернасць ва ўсеагульным значэнні. У свеце шмат спакусы, а ахаваць вернасць прынцыпаў да самога сябе вельмі склада і няпроста ў нашым жыцці.