Генадзь Бураўкін — Над дарогай…

Генадзь Бураўкін

Над дарогай –

туман ці пыл.

Ля дарогі –

   маўклівы сад.

I гудуць, і гудуць слупы,
Як і дзесяць гадоў назад.

I над сцежкаю палявой
Васількамі – мае гады…
Ці то зоркі над галавой,
Ці то яблынь цяжкія плады.

Вецер шастае баравы,
Глуха грушы старыя рыпяць…
Ці то ў вырай ляцяць журавы,
Ці то песні не хочуць спаць…

Зноў для кожнай травінкі свой
Я на мілай бацькоўскай зямлі.
Толькі маці стала сівой…
Толькі яблыні адцвілі…

1965

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений