Ты, горад мой,
Даруй мне,
Што кожнаю вясной
Ірвуся я
Да руні,
Да засені лясной.
Хоць ты даўно любімым
Прыстанішчам мне стаў,
Дарогамі любымі
Бягу да першых траў,
Дзе спіць на кожным дрэве
Шпачыных крылаў шум,
Дзе мне вятрыска грэе
Вясковую душу…