Вечар за пазухай поўню трымае,
Паказваць скалелай зямлі не хоча.
Па дрогкіх рэйках бягуць трамваі,
У цемры гараць электрычныя вочы.
Снег на зямлю баіцца ўпасці.
Пад сінім ільдом халадзее планета.
Шчасця няма. Ёсць сум аб шчасці.
Хопіць і гэтага для паэта.