Дзяцінства пачынаецца з пытання,
Ад сузірання першага світання.
Юнацтва пачынаецца з кахання,
Ад пачуцця i светапазнавання.
A сталасць — з разумення існавання.
I ў старасці чакаем мы адказу
На ўсе пытанні аб жыцці адразу.
Ды паміраем — закрываем вочы,
Не разгадаўшы вечнасці і ночы.
Мы паміраем самі — ад жыцця,
Не зразумеўшы ўласнага быцця.