Вавёрка ўжо апошні грыб
Зняла з сучка сухога.
А лістапад ажно ахрып –
Гуляў з вятрамі многа.
Бярозы, клёны сярод хвой,
Аддаўшы ўборы долу,
Глядзяць на шэрань раніцой –
Настрой іх невясёлы.
І толькі дуб – стары сілач –
Трос вохрыстай макушкай.
Ён быў дуплом, у ім жыла
Вавёрка-сакатушка.
Сюды арэхаў, жалудоў,
Грыбоў, яловых шышак
Назносіла да халадоў:
Зімой запас – не лішак.
Расклада ўсё дабро ладком.
Управілася лоўка
І шыльдачку над тым дуплом,
Павесіла – «КЛАДОЎКА».