На сцяблінцы кожнай –
Сіненькі званочак:
Хораша на ранку
Лён расцвіў, ляночак.
Мама сцежкай крочыць.
Сонцам ззяюць вочы:
Добры ў нашай мамы
Вырас лён-ляночак.
Ветрык павявае,
Шэпчацца з ляночкам.
Мама нам ляночку
Падпляла ў вяночкі.
– Расцвітайце, дзеці,
Нібы лён-ляночак –
Будзе светла ў свеце
Ад блакітных вочак!