Раіса Баравікова — З-за саду выглянуў прамень…

Раіса Баравікова

З-за саду выглянуў прамень
і скача па падушцы.
Ах, прыйдзе, прыйдзе ясны дзень
на радасць весялушцы!
 
А мне ні радасці, ні сну –
твой цень прыліпнуў калькай!
Мо ад таго іду ў вясну
я завадною лялькай.
 
Смяюся, плачу, шчабячу
на даўжыню завода…
I як пакутліва маўчу,
калі між намі згода.

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений