Васіль Жуковіч — Францішак Скарына

Васіль Жуковіч

У справах цудоўных
вялікага сына –
святло старажытнай
адметнай краіны.
Ён першадрукар,
ён прарок мудрых кніжак –
Францішак Скарына,
Скарына Францішак.

У чутым далёка,
шырока вядомым
ёсць подых, ёсць рэха
вясновага грому
і ёсць цудадзейна-гаючая ціша:
Францішак Скарына,
Скарына Фран-ці-шак!

Жыве яго Слова –
ў ім дух Адраджэння,
малітва-замова
супроць адчужэння.
Хвала табе,
Маці святая – Краіна,
што ты акрыліла прамудрага сына!

Крыніца: Залацінкі: Зборнік вершаваных твораў. Мінск: Беларусь, 2001. – 235 с.

Сказать спасибо
( 2 оценки, среднее 2 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений