Васіль Жуковіч — Радзімаю нашай край гэты завецца

Васіль Жуковіч

На свеце існуе такая краіна,
дзе хвоі ажно дастаюць аблачыны,
дзе рэкі, азёры ў суседстве з лясамі
напоўнены салаўёў галасамі.
У гэтай краіне узгоркі, раўніны
улетку пакрыты густой зелянінай.
Ляночак цвіце з небам сінім у згодзе.
Тут песні і казкі з легендамі ходзяць.
Сяброў дарагіх запрашаюць у госці.
Тут людзі не схільныя крыўдзіць кагосьці.
У гэтай краіне ля хатаў буслянкі,
а ў хатах пяшчотна гучаць калыханкі.
Радзімаю нашай край гэты завецца.
Хай нашай Радзіме шчасліва жывецца!

Сказать спасибо
( 1 оценка, среднее 5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений