Васіль Жуковіч — Васілёк

Васіль Жуковіч

Ля жывой дарогі,
з краю збажыны,
сіні васілёчак
сніў зямныя сны.

Васілька пры ніве
вецер калыхаў,
жаваранак песню
васільку спяваў.

Сонейкам сагрэты,
рос ён і дужэў,
пад ласкавым небам
гожа расквітнеў.

Адквітнее лета,
восень праляціць,
і зямля навокал
снегам зазіхціць.

Толькі травень прыйдзе,
сонечны дзянёк –
ля дарогі ўзыдзе
зноўку васілёк.

Сказать спасибо
( 4 оценки, среднее 4.5 из 5 )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений