Янка Купала — Мая вера

Янка Купала

Не веру ідалам паганым,
Што выразаюць разьбяры,
Бажкам не веру маляваным,
Што мажуць фарбай маляры.

Не веру купленым прарокам,
Што з казальніц за грошы лгуць
І сочаць прагавітым вокам,
Скуль больш чырвонцаў ім нясуць.

Не веру ў фокуснікаў цуды
Усіх народаў і вякоў,
Што ў ход пускаюць хітра ўсюды
Туман на цёмных слепакоў.

Не веру ў каменны багоўні,
Ў людской асвенчаны крыві,
Дзе толькі вяжуць, бы ў прыгоне,
Жывому духу ланцугі.

Ні за якую плату, меру
Не дамся гэтай варажбе…
Ў народ і край свой толькі веру
І веру ў самаго сябе.

1918

  1. Кампазіцыйная будова верша адметная выкарыстаннем анафар «не веру…». Чатыры першыя страфы пачынаюцца аднолькава з адмоўнага выразу і ўяўляюць сабой пералік самых розных недабразычліўцаў народа, якім нельга даваць веры:
Не веру ідалам паганым…
Не веру купленым прарокам…
Не веру ў фокуснікаў цуды…
Не веру ў каменны багоўні…

  2. Вобразы-сімвалы хлусні, ашуканства – ідалы паганыя, бажкі маляваныя, купленыя прарокі, каменныя багоўні і г. д.
  3. Упершыню гэты верш быў надрукаваны ў зборніку «Зажынкі» ў 1918 годзе. Рэвалюцыйныя падзеі вызначылі змест верша. Паэт верыць у свой народ, у ягоную будучыню.

Сказать спасибо
( Пока оценок нет )
Переслать в:
Кapoткi змecт твораў | Краткое содержание произведений